Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навіны

Паралімпіец Ігар Бокій устанавіў пяць сусветных рэкордаў на спаборніцтвах па плаванні ў Берліне

Паралімпіец Ігар Бокій устанавіў пяць сусветных рэкордаў на спаборніцтвах па плаванні IDM Berlin 2018, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання. 

На старце турніру Ігар Бокій устанавіў сусветны рэкорд на дзвюх дыстанцыях у катэгорыі S13. 

У вырашальным заплыве на дыстанцыі 200 м на спіне ён паказаў рэзультат 2 мін. 09,8 сек., а на 200 м вольным стылем - 1 мін. 52,40 сек. 

Беларус палепшыў сусветнае дасягненне сярод паралімпійцаў у папярэднім заплыве на дыстанцыі 50 м на спіне - 26,36 сек., а ў фінале перасягнуў і яго - 26,21 сек. 

На дыстанцыі 200 м батэряфляем беларускі плывец заваяваў залатую ўзнагароду і фінішаваў з рэзультатам 2 мін. 04,06 сек., палепшыўшы дасягненне 28-гадовай даўнасці канадца Майкла Эджсана. 

"Басейн у Берліне для мяне добра знаёмы, тут цудоўныя ўмовы, якія і даюць магчымасць дабівацца такіх рэзультатаў. Хоць мне ёсць да чаго імкнуцца на плавальнай дарожцы, таму будзем з трэнерам працаваць далей", - адзначыў плывец. 

Ігар Бокій, які выступае сярод спартсменаў з парушэннем зроку, з'яўляецца 11-разовым паралімпійскім чэмпіёнам, шматразовым чэмпіёнам свету і Еўропы. 

На плавальным турніры IDM Berlin 2018 за ўзнагароды спаборнічалі 550 спартсменаў больш як з 50 краін.

Фота Уладзіміра НЕСЦЯРОВІЧА (з архіву)