Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Актуальна

Мінск у 2021 годзе ўпершыню прыме Кангрэс УЕФА

У 2021 годзе Мінск упершыню прыме пасяджэнне Кангрэса Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА). Такое рашэнне прынята сёння на выканкаме УЕФА ў Амстэрдаме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.  

Таксама на пасяджэнні былі зацверджаны рэгламенты еўрапейскіх клубных турніраў на бліжэйшыя сезоны. Заўтра ў Амстэрдаме пройдзе 44-ы Кангрэс УЕФА, у якім прымуць удзел кіраўнікі ўсіх 55 нацыянальных асацыяцый, што ўваходзяць у саюз. 

Беларусь прадстаўляюць старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў, яго першы намеснік Юрый Вяргейчык і генеральны сакратар Сяргей Жардзецкі. 

Кангрэс УЕФА - вышэйшы орган еўрапейскага футбольнага саюза, які адказвае за разгляд шматлікіх пытанняў, у тым ліку за выбары прэзідэнта і выканаўчага камітэта УЕФА. Кангрэс праходзіць кожны год у адной з краін, якія ўваходзяць ва УЕФА.