Першынство Беларусі па барацьбе стартуе ў Мінску

Спаборніцтвы пройдуць у Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Урачыстая цырымонія адкрыцця запланавана на 10.30.
Па выніках першынства, якое завершыцца 18 жніўня, будзе вызначаны склад на Гульні краін СНД.
Нягледзячы на тое, што выканкам Міжнароднай федэрацыі барацьбы адмяніў ранейшыя рашэнні аб аднаўленні спаборніцтваў з верасня, БФБ турніры праводзіць будзе. Перад спаборніцтвамі ва ўсіх атлетаў, трэнераў і спартыўных функцыянераў будуць вымяраць тэмпературу, каб выявіць людзей з недамаганнямі.
У сувязі з пандэміяй каранавірусу выканкам Міжнароднай федэрацыі барацьбы адмяніў таксама чэмпіянат Еўропы сярод юнакоў, які павінен быў прайсці 5-11 кастрычніка ў Польшчы, і кантынентальны форум сярод юніёраў, прызначаны на 19-25 кастрычніка ў Паўночнай Македоніі.
Далейшае абмеркаванне календара бягучага года адбудзецца ў верасні. Пакуль не прыняты рашэнні ў дачыненні да планетарных форумаў сярод моладзі і юніёраў, а таксама чэмпіянату свету сярод дарослых, які намечаны на снежань.
На дадзены момант на рахунку беларускіх барцоў дзве ліцэнзіі на Гульні ў Токіа. Адну з іх заваявала Ірына Курачкіна (вагавая катэгорыя 57 кг), другі пропуск на рахунку прадстаўніка грэка-рымскага стылю Мікалая Стадуба (87 кг).