Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навіны

Арына Сабаленка паднялася на 11-е месца ў рэйтынгу WTA

Беларуска Арына Сабаленка займае 11-е месца ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.  

Тыдзень таму Арына Сабаленка займала 13-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, а пасля эфектнай перамогі на прэстыжным турніры ў Досе паднялася на два месцы, маючы ў сваім актыве 3615 балаў. 

У Вікторыі Азаранка 991 бал і 56-я пазіцыя, Аляксандра Сасновіч мае 561 бал, знаходзячыся на 116-й пазіцыі, у актыве Вольгі Гаварцовай 433 балы і 142-е месца. 

На гэтым тыдні дзве беларускі згуляюць на турніры ў мексіканскім Мантэрэі. 

У першым раўндзе Вікторыя Азаранка сустрэнецца са славенскай тэнісісткай Тамарай Зіданшак (71-ы нумар рэйтынгу WTA), а Вольга Гаварцова будзе спаборнічаць з амерыканкай Каралін Долхайд (131). 

Топ-10 сённяшняга рэйтынгу WTA: 1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8717 ачкоў, 2. Сімона Халеп (Румынія) - 6076, 3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205, 4. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4555, 5. Сафія Кенін (ЗША) - 4365, 6. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4335, 7. Эліна Світоліна (Украіна) - 4301, 8. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 4010, 9. Серэна Уільямс (ЗША) - 3915, 10. Наомі Осака (Японія) - 3625.