Беларускія біятланісты выйгралі 12 медалёў на Кубку наймацнейшых у Раўбічах

Monday, 24 February 2025

Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за 70 біятланістаў з Беларусі і Расіі, якія разыгралі 10 камплектаў узнагарод.

Нашы спартсмены выйгралі 12 медалёў - па чатыры кожнай вартасці. Антон Смольскі ўзяў тры асабістыя золаты: у спрынце, пасьюце і мас-старце. Дынара Смольская была сярэбраным прызёрам у спрынце і гонцы праследавання, Дзмітрый Лазоўскі заняў другое месца ў мас-старце. Ілья Аўсеенка заваяваў бронзу ў спрынтарскай гонцы, Сцяпан Данілаў - у гонцы праследавання, Ірына Шаклеіна - у мас-старце.

Акрамя таго, Антон і Дынара Смольскія атрымалі перамогу ў сінгл-міксце, а Ганна Сола і Ілья Аўсеенка сталі ў гэтым відзе праграмы другімі. Таксама гэтая чацвёрка паднялася на трэцюю прыступку пастамента ў змешанай эстафеце.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду па біятлоне: "Віншую з цудоўным выступленнем на Кубку наймацнейшых спартсменаў па біятлоне! На раўбіцкіх трасах беларускія спартсмены пацвердзілі сваё высокае майстэрства і волю да перамогі. Вашы поспехі ўмацоўваюць слаўныя традыцыі айчыннага біятлона і натхняюць моладзь на заняткі спортам". Прэзідэнт пажадаў біятланістам дабрабыту, добрага здароўя і невычэрпнай энергіі для новых дасягненняў.

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук таксама адзначыў: "Ваша стойкасць, майстэрства і нязломная воля да перамогі сталі яскравым прыкладам спартыўнага духу і дасягнення высокіх вынікаў. Кожны з вас унёс свой уклад у поспех каманды, дэманструючы найвышэйшы клас і прафесіяналізм.Мы ганарымся вашымі поспехамі і ўдзячныя за тое, што вы прадстаўляеце Беларусь з такім гонарам і годнасцю. Вашы перамогі натхняюць не толькі астатніх спартоўцаў, але і ўсіх беларусаў".

To share: