Электронныя звароты

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а патрабуючыя дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней 1 месяца.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрас яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўніком спынена перапіска.

Электронны зварот у Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь накіроўваецца на адрас электроннай пошты або пры дапамозе электроннай формы на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

   
 Электронныя звароты для фізічных асоб  Электронныя звароты для юрыдычных асоб

 Для таго, каб з Вамі маглі аператыўна звязацца, пакажыце, калі ласка, нумар кантактнага тэлефона


Інструкцыя аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і арганізацыі прыёму грамадзян у Міністэрстве спорту і турызму

Дадатак 1 да Iнструкцыі аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і арганізацыі прыёму грамадзян у Міністэрстве спорту і турызму. Рэгістрацыйна-кантрольная картка зваротаў грамадзян

Дадатак 2 да Iнструкцыі аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і арганізацыі прыёму грамадзян у Міністэрстве спорту і турызму. Часопіс уліку прыему грамадзян

Інфармацыйныя рэсурсы