Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а патрабуючыя дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней 1 месяца.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не ўтрымліваюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрас яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўніком спынена перапіска.
Электронны зварот у Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь накіроўваецца на адрас электроннай пошты або пры дапамозе электроннай формы на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Электронныя звароты для фізічных асоб | Электронныя звароты для юрыдычных асоб |
Для таго, каб з Вамі маглі аператыўна звязацца, пакажыце, калі ласка, нумар кантактнага тэлефона