Трэці год запар золата чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і ў жаночым турніры выйграюць беларускі. У 2018 годзе лепшай была Анастасія Пракапенка. У 2019-м стала чэмпіёнкай Вольга Сілкіна. Сёлета зноў на вышэйшую прыступку п'едэстала Сусветнага форуму паднялася Анастасія Пракапенка. Віншуем!
Перад апошнім вiм, лазер-ранам лідзіравала венгерка Мішэль Гуйяш. Анастасія Пракапенка пачала бег 16-й, прайграючы лідэру 32 секунды. Наша знакамітая суайчынніца бліскуча прайшла дыстанцыю і фінішавала першай. У выніку набрала Анастасія 1353 ачкі. Другой фінішны створ перасекла францужанка Эладзi Клувель (1341), трэцяй - Мішэль Гуйяш (1339). Вольга Сілкіна заняла 16-е месца, Ірына Прасянцова - 21-я.
У камандным першынстве нашы дзяўчаты сталі бронзавымі прызёрамі. Беларуская каманда ў складзе Анастасіі Пракапенкі, Ірыны Прасянцовай і Вольгі Сілкінай набрала 3898 ачкоў і заняла трэцяе месца. Золата заваявала каманда Германii, серабро ў актыве венгерскіх спартсменак.