Парушальнікаў правіл на Алімпіядзе ў Токіо змогуць дэпартаваць

16.06.2021

Міжнародны алімпійскі камітэт і Міжнародны паралімпійскі камітэт змогуць накласці дысцыплінарныя спагнанні, у тым ліку выключэнне з удзелу ў Алімпіядзе або дэпартацыю на атлетаў і асоб, якія суправаджаюць іх.

«Невыкананне правілаў, у тым ліку, адмова ад праходжання тэставання, наведванне месцаў, не ўключаных у прадстаўлены план дзейнасці, ці ж наўмыснае грэбаванне нашэннем маскі або мерамі сацыяльнага дыстанцыявання могуць прывесці да накладання дысцыплінарных спагнанняў», — нагадваюць складальнікі абноўленага збору правілаў для атлетаў, апублікаваным на афіцыйным сайце НАК.

Абноўлены правілы для журналістаў, якія маюць намер асвятляць гульні, а таксама для членаў дэлегацый і абслугоўваючага персаналу зборных будуць таксама апублікаваны на гэтым тыдні.

XXXII Алімпіяда ў Токіо пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня, Паралімпіяда - з 24 жніўня па 5 верасня 2021 года. Агульны бюджэт Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа з-за пераносу стартаў на год павялічыўся да $ 15,8 млрд.

Падзяліцца:

Інфармацыйныя рэсурсы