МАК рэкамендаваў уключыць кікбоксінг, тайландскі бокс і самба ў праграму Алімпійскіх гульняў

11.06.2021

Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта прыняў рашэнне рэкамендаваць міжнародныя федэрацыі кікбоксінга, тайскага бокса і самба для атрымання пастаяннага прызнання МАК.

Дадзенае пытанне будзе разгледжана на бліжэйшай сесіі МАК, якая адбудзецца 20-21 ліпеня ў Токіо (Японія).

«Мы хацелі б цёпла павіншаваць вас з гэтым дасягненнем, якое сведчыць аб прызнанні вашай работы з пункту гледжання інстытуцыйнага развіцця, а таксама прасоўвання і распаўсюджвання вашых відаў спорту», – гаворыцца ў афіцыйным лісце МАК.

Кікбоксінг, тайскі бокс мае багатыя медальныя традыцыі ў свеце, а самба пераважна ў краінах былога СССР, у прыватнасці ў Беларусі і Расіі.

Падзяліцца:

Інфармацыйныя рэсурсы