Мірончык-Іванова выйграла турнір у Афінах, але не дацягнула да алімпійскага нарматыву 3 см

15.06.2021

На міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы ў Афінах беларуская скакуха ў даўжыню Анастасія Мірончык-Іванова ў першай жа спробе паказала лепшы вынік сезона - 6 м 75 см.

У другім выхадзе ў сектар беларуска палепшыла і гэты вынік - 6 м 79 см. Усе наступныя спробы былі горшыя за папярэднія. Такім чынам, Мірончык-Іванова атрымала перамогу з SB 6.79, да алімпійскага нарматыву ёй не хапіла ўсяго 3 см.

Сербка Міліца Гардашэвіч (6м 48 см) заняла другое месца. Бронзавым прызёрам турніру стала грэцкая скакуха Спірыдула Карыдзі - 6 м 46 см.

Падзяліцца:

Інфармацыйныя рэсурсы