Дэлегаты канферэнцыі аднагалосна падтрымалі яго кандыдатуру. Раней Вашчанка ўзначальваў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і назіральны савет ГА «Беларуская федэрацыя валейбола».
Адной з асноўных задач, пастаўленых перад кіраўніцтвам федэрацыі, Уладзімір Аляксандравіч назваў трапленне зборных каманд па валейболе на Алімпійскія гульні. "Гэта выканальна. Умовы ў краіне створаны. Але для гэтага неабходна прыкласці вялікія намаганні", -- адзначыў Вашчанка.