да адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Пекiне засталося

--

дзён

Аляксандра Коньшына стала чэмпіёнкай маладзёжнага першынства Еўропы па лёгкай атлетыцы з асабістым рэкордам

11.07.2021

У ранішняй праграме заключнага дня маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы беларуска Аляксандра Коньшына атрымала перамогу ў кіданні дзіды з новым асабістым рэкордам - 59.14. Рэкордная спроба была зафіксавана ў трэцім выхадзе ў сектар. На галоўным старце сезона спартсменка абнавіла асабістае дасягненне, якое трымалася з лютага 2019-га года.

Аляксандра больш чым на паўтара метра абышла найбліжэйшую саперніцу - сярэбраным прызёрам спаборніцтваў з вынікам 57.37 стала турчанка Мунеўвер Ханджы, якая была адной з галоўных фаварытак чэмпіянату. Бронзу заваявала Францужанка Джона Эгуі - 55.82. Чацвёртае месца заняла яшчэ адна беларуская дзідакідальніца Ганна Каліноўская з вынікам 53.91.

Па матэрыялах прэс-службы БФЛА

Падзяліцца:

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»