Беларуска Крысціна Дзмітрук і расіянка Дзіяна Шнайдэр сталі пераможцамі Уімблдона ў юніёрскім парным разрадзе

11.07.2021

Беларуская тэнісістка Крысціна Дзмітрук (11 ITF, 1) у пары з расіянкай Дыянай Шнайдэр (4 ITF, 1) у фінальным матчы юніёрскага парнага разраду на Уімблдоне атрымалі перамогу над бельгійкай Сафіяй Кастоўлас і фінкай Лаурай Хіетарантай з лікам 6:1, 6:2. Беларуска-расійскі дуэт быў першай сеянай парай на турніры. І асаблівых праблем у фінальным матчы Крысціна з Дыянай не выпрабавалі. Паядынак доўжыўся 1 гадзіну 8 хвілін і завяршыўся ўпэўненай перамогай беларуска-расійскага дуэта.

Падзяліцца:

Інфармацыйныя рэсурсы