Яўген Каралёк заваяваў золата ў омніўме на этапе Кубка Нацый па веласіпедным спорце

12.07.2021

Беларус Яўген Каралёк стаў пераможцам этапу Кубка Нацый у веласіпедным спорце, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Наш гоншчык заняў першае месца ў омніўме. Спачатку не ўсё складвалася так гладка - пасля трох відаў праграмы Яўген быў чацвёртым. У апошнім вiдзе, гонцы па ачках, ён набраў максімальную колькасць ачкоў (177), і апярэдзіў сваіх праследавацеляў. Другое месца заняў партугалец Юры Лейтаа (166). На трэцім месцы - швейцарац Клайдiа Імход (144).

Адзначым, што на гэтым этапе Кубка Нацый беларусы выступалі не ў наймацнейшым складзе - жанчыны другімі складамі, мужчыны - часткова другімі. Адзінае выключэнне - Яўген Каралёк, які адмовіўся ад горнага выезду ў Турцыю, і вырашыў пратэставаць сябе на Кубку Нацый у Санкт-Пецярбургу.

Падзяліцца:

Інфармацыйныя рэсурсы