МЗС Японіі інфармуе, што ў сувязі з выяўленнем у Беларусі штаму «дэльта» каранавіруснай інфекцыі COVID-19 з 0:00 па Такійскім часе 9 ліпеня 2021 года на грамадзян, якія прыбываюць у Японію з Рэспублікі Беларусь, распаўсюджваецца абавязковы трохдзённы каранцін у гасцініцы, якая вызначаецца карантыннай станцыяй порта прыбыцця. На 1-ы і 3-i дні знаходжання праводзіцца абавязковае ПЦР тэставанне і пры двух адмоўных выніках грамадзяне могуць пакінуць гасцініцу і працягнуць праходзіць стандартную 14-дзённую самаізаляцыю ва ўласным жыллi.
Захоўваецца неабходнасць прад'яўлення на пагранiчным кантролі сертыфіката аб адмоўным выніку ПЦР тэста на COVID-19, выкананым не раней, чым за 72 гадзіны да вылету ў Японію.
Адзначым, першай 11 ліпеня 2021 года прыбыла ў Японію каманда беларускіх плыўцоў. Да пачатку гульняў атлеты размесцяцца ў трэніровачным лагеры ў Амагасакi.