Аліна Гарноська ўразіла гледачоў і суддзяў філіграннай працай са стужкай. Сярэбраная ацэнка - 23.200. Беларуска апярэдзіла тытулаваную расіянку Арыну Аверыну (22.600) i Лінай Ашрам з Ізраіля (22.575). І толькі выступаўшая апошняй Дзіна Аверына змагла пасунуць Аліну з вяршыні. Яшчэ адзін медаль, бронзавы, Гарноська заваявала ў кампазіцыі з мячом.
Не засталася без узнагарод і Анастасія Салос. Беларуска ў практыкаваннях з абручом і булавамі падымалася на трэцюю прыступку п'едэстала.
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі гімнастыкі