Наш дуэт заняў другое месца, набраўшы ў суме 176,6593 бала. Беларусак змаглі апярэдзіць толькі сёстры з Аўстрыі Ганна-Марыя і Эйрыні Аляксандры (182,8053).
Паспяхова прайшлі кваліфікацыю і аформілі алімпійскія ліцэнзіі дуэты з Аўстрыі, Беларусі, Францыі, Нідэрландаў, ЗША, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Ліхтэнштэйна і Калумбіі.