У змешанай эстафеце чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і Ілля Палазкоў і Анастасiя Пракапенка сталі ўладальнікамі сярэбраных узнагарод

14.06.2021

У заключным відзе праграмы чэмпіянату свету ў Каіры, змяшанай эстафеце, беларускі дуэт Анастасія Пракапенка і Ілля Палазкоў сталі ўладальнікамі сярэбраных узнагарод.

Нашы хлопцы саступілі толькі карэйскаму дуэту Сео Чанван і Кім Сехі. На трэцім месцы прадстаўнікі Германіі Патрык Доге і Рэбека Лангрэ.

Ілья Палазкоў заваяваў першы медаль на гэтым чэмпіянаце свету, у цудоўнай Анастасіі Пракапенка поўны камплект узнагарод – золата ў асабістым першынстве, бронза ў камандным турніры і серабро ў змяшанай эстафеце. Брава!

Галерэя малюнкаў

Падзяліцца:

Інфармацыйныя рэсурсы