На Кубку «Прывал» вызначылі самых трапных баскетбалістаў краіны

12.07.2021

На базе адпачынку «Прывал» прайшоў конкурс трохачковых кідкоў, удзел у якім прынялі як прафесійныя баскетбалісты і баскетбалісткі, так і аматары лепшай гульні з мячом. Усяго ў гэты дзень на корт паспрабаваць свае сілы ў снайперскім майстэрстве выйшлі 52 мужчыны і 26 жанчын.

У хлопцаў спаборніцтвы Кубак «Прывал» прайшлі ў два папярэдніх этапы. Пасля першага раўнда былі адабраны 20 лепшых спартсменаў, якія затым разыгралі пуцёўкі ў фінал. У выніку за прызы змагаліся 6 самых трапных баскетбалістаў: Андрэй Стаброўскі, Яўген Белянкоў, Кірыл Сітнік, Андрэй Навойчык, Андрэй Радзішэўскі, Дзмітрый Махнач.

Першае месца ў вырашальным раўндзе заняў Кірыл Сітнік (18 ачкоў), Андрэй Навойчык (16 ачкоў). Яўген Белянкоў (14 ачкоў).

У дзяўчат конкурс складаўся з аднаго папярэдняга раўнда, па выніках якога ў фінал таксама былі адабраны 6 баскетбалістак, якiя лепш астатніх справіліся з праходжаннем конкурснай дыстанцыі. Імі сталі: Дар'я Патупчык, Наталля Гарбачова, Яўгенія Бернацкая, Марыя Крыжаноўская, Дар'я Бурава, Лізавета Шышлюк.

Найбольш паспяховымі ў вырашальным раўндзе былі - Наталля Гарбачова (14 ачкоў), Дар'я Бурава (12 ачкоў), Марыя Крыжаноўская (8 ачкоў).

Нагадаем, пераможцы і прызёры конкурсу кідкоў былі ўзнагароджаны грашовымі прызамі, заснаванымі базай адпачынку «Прывал»:

1 месца - 16000 беларускіх рублёў;

2 месца - 10000 беларускіх рублёў;

3 месца - 6000 беларускіх рублёў.

Падзяліцца:

Інфармацыйныя рэсурсы