Памёр шматразовы чэмпіён свету па канькабежным спорце Ігар Жалязоўскі

12.06.2021

12 чэрвеня на 59-м годзе пайшоў з жыцця знакаміты беларускі і савецкі канькабежац Ігар Жалязоўскі.

Ігар Мікалаевіч быў адным з лепшых спрынтараў свету ў канцы 1980-пачатку 1990-х гадоў. У яго актыве дзве алімпійскія ўзнагароды - бронзавы медаль Алімпіяды ў Калгары (1988) і сярэбраная ўзнагарода гульняў у Лілехамеры (1994) на дыстанцыі 1 000 м. Ігар Жалязоўскі рэкордныя шэсць разоў перамагаў на чэмпіянатах свету ў спрынтарскім мнагабор'і (1985, 1986, 1989, 1991-1993), быў шматразовым чэмпіёнам СССР, пераможцам этапаў Кубка свету, уладальнікам Кубка свету (1991-1993). Чатыры разы ўраджэнец Оршы ўсталёўваў сусветныя рэкорды ў розных дысцыплінах.

Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры Ігар Жалязоўскі перайшоў на адміністрацыйную працу. У тым ліку з 1996 па 2005 год ён узначальваў Беларускі саюз канькабежцаў.

Міністэрства спорту і турызму выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім у сувязі з незаменнай стратай.

Падзяліцца:

Інфармацыйныя рэсурсы