Памятка для замежных грамадзян

Інфармацыя для замежных грамадзян, якія перамяшчаюцца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Парадак рэгістрацыі часова знаходзячыхся ў Рэспубліцы Беларусь замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (далей - замежнікі) прадугледжаны артыкулам 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» (далей - Закон ), а таксама пунктамі 1014 Правілаў знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.01.2006 № 73.

Замежнікі, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь у мэтах турызму і якія вандруюць у межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з праграмай тура абавязаны зарэгістравацца на працягу пяці сутак з моманту ўезду ў Рэспубліку Беларусь, за выключэннем нядзель, дзяржаўных свят i святочных дзён, якiя ўстаноўлены i аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі (калі іншае не вызначана Законам i міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь) , у органе рэгістрацыі па месцы першапачатковага часовага знаходжання на ўвесь перыяд правядзення тура. Акрамя таго, замежнікі, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь у мэтах турызму і якія вандруюць ў межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры змене месца часовага знаходжання вызвалены ад абавязку ў рэгістрацыі па новым месцы знаходжання (перарэгістрацыі).

Рэгістрацыя часова знаходзячыхся ў Рэспубліцы Беларусь замежнікаў у органах рэгiстрацыi робiцца на падставе заяў замежнікаў ці хадайніцтваў прымаюых арганізацый.

Для рэгістрацыі патрабуецца асабістая прысутнасць замежніка, за выключэннем рэгістрацыі замежніка па хадайніцтве прымаючай арганізацыі і рэгістрацыі непаўналетняга замежніка.

Часова знаходзячыеся ў Рэспубліцы Беларусь грамадзяне (падданыя) дзяржаў з візавым рэжымам уезду ў Рэспубліку Беларусь рэгіструюцца на тэрмін, пазначаны ў іх заяве або хадайніцтве прымаючай арганізацыі, але не больш тэрміну дзеяння візы.

Часова знаходзячыеся ў Рэспубліцы Беларусь грамадзяне (падданыя) дзяржаў з бязвізавым рэжымам уезду ў Рэспубліку Беларусь рэгіструюцца на тэрмiн, якi не перавышае тэрмiну, вызначанага мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь. У выпадку адсутнасцi такога мiжнароднага дагавора Рэспублiкi Беларусь або адсутнасцi ў мiжнародным дагаворы ўказання аб тэрміне бязвізавага знаходжання рэгістрацыя ажыццяўляецца на тэрмін, пазначаны ў заяве замежніка або хадайніцтве прымаючай арганізацыі, але не больш за дзевяноста сутак у каляндарным годзе з дня першага ўезду ў Рэспубліку Беларусь.

Інфармацыйныя рэсурсы