да адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Пекiне засталося

--

дзён

Мужчынская зборная Беларусі па сучасным пяцібор'і заваявала бронзу ў камандным першынстве чэмпіянату Еўропы

10.07.2021

Іван Хамцоў, Яўген Арол і Арцём Еўсцігнееў сталі ўладальнікамі бронзавых узнагарод у камандным заліку на чэмпіянаце Еўропы, які ў гэтыя дні прымае Ніжні Ноўгарад. Па выніках выступлення нашы хлопцы набралі 4288 ачкоў. Срэбра выйгралі французы (4352). Золата дасталася венграм (4380).

Лепшым у асабістым першынстве таксама стаў прадстаўнік Венгрыі Бенцэ Кардош, які перад лазер-ранам займаў у турнірнай табліцы шостае месца. Другім фінішны створ перасёк француз Брыс Лубэ, трэцім - яшчэ адзін венгр Бенцэ Дэметры. Адзначым, што перад апошняй дысцыплінай беларусы мелі добрыя стартавыя пазіцыі ў барацьбе за медалі - Яўген Арол узначальваў турнірную табліцу, Іван Хамцоў быў трэцім - аднак у бегу са стральбой шанцы былі страчаны. У выніку Яўген Арол фінішаваў дзевятым, Іван Хамцоў заняў 6-е месца, Арцём Еўсцігнееў стаў 16-м, на 21-й пазіцыі размясціўся Яраслаў Радзюк.

Падзяліцца:

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»