Каманда Беларусі заняла 4-е месца (86,550 бала). Расіянкі сталі першымі з выніковай ацэнкай 90,250 бала, срэбра заваявалі iтальянкі (87,450), бронза ў актыве ізраільцянак (87, 400).
У камандным турніры нашы суайчынніцы занялі другое месца. У гэтым заліку сумуюцца вынікі групавога і асабістага турніраў. У групавых практыкаваннях выступалі Ганна Швайба, Анастасія Рыбакова, Ганна Гайдукевіч, Карына Ярмоленка, Арына Цыцыліна, Анастасія Малаканава. Нагадаем, у асабістым мнагабор'і Анастасія Салос заняла 5-е месца, следам за ёй, шостай стала Аліна Гарноська. Золата ў камандным турніры дасталася камандзе Расіі, трэцяе месца заняла каманда Ізраіля.